Беларускія сілавікі абясшкодзілі захопнікаў самалёта (відэа)
У Мінскай вобласці прайшла міжнародная сустрэча прадстаўнікоў службаў нацбяспекі з 20 краін.
Фінальнай і самой відовішчнай кропкай стала дэманстрацыя магчымасцяў спецпадраздзяленняў, паведамляе тэлерадыёкампанія "Мір".
Беларускія сілавікі прадэманстравалі свае ўменні на двух прыкладах. Паводле трэніровачнай легенды, у Нацыянальным аэрапорце прызямліўся самалёт, захоплены тэрарыстамі, а на сталічным чыгуначным вакзале — тэхнагенная катастрофа.
Тэрарыстаў абясшкоджвалі байцы групы "А". Пажар на вакзале тушыў спецатрад МНС.
Разам з дэманстрацыяй дзеянняў падраздзяленняў КДБ і МНС прайшла прэзентацыя беларускай тэхнікі і ўзбраення. Гасцей з краін блізкага і далёкага замежжа зацікавілі антыснайперскія ўстаноўкі і ўсюдыходы беларускай вытворчасці.