Беларускія следчыя аб'явілі ў вышук расійскага алігарха Керымава

Асноўнага акцыянера "Уралкалія" аб'яўляюць у вышук, у тым ліку і праз Інтэрпол. Дзеянні Сулеймана Керымава кваліфікаваныя следствам як арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Максімальнае пакаранне — да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфісацыяй маёмасці.



Акрамя таго, следчыя органы Беларусі звяртаюць увагу на тое, што дзеянні Сулеймана Керымава нанеслі значныя страты не толькі Беларусі, але і Расіі. Таму беларускі бок рыхтуе дакументы для накіравання ў Генеральную пракуратуру Расіі, інфармуе БЕЛТА.
 

Эксперт: Керымаў прыходзіў да Лукашэнкі з "дзіўнымі прапановамі"
 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі