Беларускія студэнты аднаўляюць габрэйскія могілкі у Крынках

Студэнты з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны на працягу 2 тыдняў будуць удзельнічаць у летніку па рэстаўрацыі габрэйскіх пахаванняў. Мерапрыемства праходзіць у Крынках, што на Беласточчыне. Акрамя гэтага маладыя людзі збіраюцца параўнаць габрэйскія, праваслаўныя і каталіцкія могілкі. Зараз валанцёры шукаюць агульныя матывы ў пахаваннях.

Да таго ж моладзь збірае ўспаміны старых жыхароў, якія яшчэ памятаюць тыя часы калі праваслаўныя, каталікі і габрэі жылі побач адзін аднаго.

Нагадаем, Крынкі — этнічна беларуская вёска, у якой жыве пісьменнік і філосаф Сакрат Яновіч. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі