Беларускія тэнісісткі вядуць у ліку ў матчы Кубка федэрацыі — 1:0

Беларускія тэнісісткі вядуць у ліку ў матчы Кубка федэрацыі — 1:0

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе адкрыла лік у матчы першага раунда ¼ фіналу Сусветнай групы Кубка федэрацыі. Беларускі змагаюцца са зборнай Галандыі. 11 лютага на корце "Чыжоўка-Арэны" ў Мінску Аляксандра Сасновіч выйграла ў Міхаэлы Крайчэк — 4:6, 6:3, 6:2.

Наступнымі будуць сапернічаць Арына Сабаленка і Кікі Бертэнс. 12 лютага Сасновіч згуляе з Бертэнс, а Сабаленка сустрэнецца на корце з Крайчэк. Адбудзецца таксама парная сустрэча: Вольга Гаварцова і Вера Лапко супраць тандэму Сіндзі Берхер і Аранчы Рус.

Пераможца матчу выйдзе ў паўфінал Сусветнай групы, той, хто прайграў будзе супернічаць за права застацца ў топ-дывізіёне з адной з чатырох лепшых каманд 2-й Сусветнай групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі