Беларускія журналісты з’ехаліся на “Бажынкі”

Сёння ў Валожынскім раёне пачаўся двухдзённы летнік Беларускай асацыяцыі журналістаў "Бажынкі-2010", паведамляе Радыё Свабода.  Трэці па ліку летнік БАЖу сабраў каля 30 прадстаўнікоў незалежных беларускіх выданняў у сядзібе мастака Алеся Лася. Сядзіба "Барок" знаходзіцца ў лесе на беразе рэчкі Палачанкі. Экспэрт Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў Аксана Раманюк з Украіны правяла сёння майстар-клас на тэму “Бяспека журналістаў падчас масавых акцыяў і працы ў гарачых пунктах”. Таксама журналісты, якія сабраліся на летнік, выкарысталі сваё з’яўленне на прыродзе і цудоўнае надвор'е для актыўных фізічных і інтэлектуальных гульняў, адпачынку, сустрэчы са знаёмымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі