Беларускія золатавалютныя рэзервы ўпалі яшчэ на 73,5 мільёна долараў
Раней урад заяўляў, што зробіць захады для нарошчвання ЗВР.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся яшчэ на 73,5 мільёна долараў. На 1 сакавіка яны склалі 4 мільярды 651,2 мільёна долараў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат. У пачатку года ЗВР перавышалі 5 мільярдаў долараў. І такім чынам запасы валюты зніліся ад пачатку года ўжо на 407,9 мільёна долараў.
Раней урад і Нацбанк заяўлялі, што ў першай палове года будуць зробленыя захады па павелічэнні ЗВР. Але пры гэтым у асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі, распрацаваных увосень 2014 года, не быў закладзены рост золатаварэтных рэзерваў. Паводле афіцыйнага плану, сёлета чакаецца нулявы рост міжнародных актываў Беларусі.
Месяц таму Аляксандр Лукашэнка ў часе прэс-канферэнцыі заявіў, што Беларусь можа звярнуцца да Расіі па чарговы крэдыт. Аднак інфармацыі пра такія перамовы пакуль няма.