Беларусу, які праз Юру Шатунова прыйшоў у клуб са стрэльбай, далі 3 гады "хіміі"

Юра бы ацаніў
Юра бы ацаніў

Суд Столінскага раёна прызнаў вінаватым мужчыну, які напачатку лютага праз песню Юры Шатунова "Седая ночь" вярнуўся на дыскатэку са стрэльбай і пагражаў дыджэю. На падставе часткі 3 артыкула 339 КК "Хуліганства" яго асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Інцыдэнт адбыўся напачатку лютага 2020 года на дыскатэцы пад Столінам. 45-гадовы мужчына папрасіў загадчыка клубам, які стаяў за пультам, уключыць песню "Седая ночь" Юры Шатунова. Просьбу выканалі, але мужчына не наслухаўся і прасіў паставіць "Седую ночь" зноў і зноў. На пяты раз яму адмовілі.

Тады мужчына сышоў, але неўзабаве вярнуўся са стрэльбай у руках і стаў пагражаць дыджэю. На шчасце, двухстволку атрымалася адабраць, наведнікі клуба выклікалі міліцыю.

Прысуд не набыў законны моц і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі