Беларусы цікавяцца, пры якой тэмпературы замярзае гарэлка

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскай кампаніі "Яндэкс", якая склала рэйтынг самых папулярных "навагодніх" напояў на аснове аналізу пошукавых запытаў беларускіх карыстальнікаў.



На першым месцы аказалася віно, на другім — гарэлка, на трэцім — розныя алкагольныя кактэйлі. Беларусаў таксама цікавяць у інтэрнэце віскі і піва. За імі ў парадку змяншэння папулярнасці ідуць каньяк, шампанскае і марціні. Замыкаюць рэйтынг ром і тэкіла.



Паводле звестак "Яндэкса", у запытах пра спіртное беларускія карыстальнікі часцей за ўсё цікавяцца рэцэптамі алкагольных напояў, пытаюцца, як і з чым ужываць напоі, а таксама задаюць тэарэтычныя пытанні, напрыклад, пры якой тэмпературы замярзае гарэлка, інфармуе БЕЛТА.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі