Беларусы і іспанцы шыюць аднолькавыя сукенкі, але нашы даражэй (фота)
Як заўважылі слухачы Еўрарадыё, у Маскве і Мінску прадаецца падобнае адзенне, але ў Расіі ― іспанскай фірмы, а ў Беларусі ― гродзенскай. “Скрасці модныя лякалы” на Захадзе – калісьці параіў прэзідэнт беларускім швейным фірмам. Ці прыслухаліся да такой парады?
“Я купіла сабе ў Маскве летнюю сукенку, блакітную, фірмы “Страдыварыус”. Гэта даволі вядомая іспанская фірма, але на распродажы сукенка каштавала ўсяго 600 рублёў, гэта прыкладна 60 тысяч на беларускія грошы. Прыехала ў абноўцы ў Мінск, сустрэлася з сяброўкай – а на ёй такая ж сукенка, толькі шэрая! Але лэйбл чамусьці гродзенскай “Ювіты”, ― распавяла Еўрарадыё наша слухачка Кацярына.
Яе сяброўка Марына таксама здзівілася супадзенню. Дзяўчаты параўналі ўсё: даўжыню сукенак, мадэль каўняра, гузік на ім, кішэні.
Марына: “Сукенкі абсалютна аднолькавыя, розная толькі тканіна. І этыкетка фірмы-вырабніка. Але самае крыўднае, што мая, беларуская сукенка была даражэй: я набывала яе за 100 тысяч”.
Атрымліваецца, што сукенка, пашытая ў Беларусі, даражэй за сваю іспанскую двайняшку больш чым у паўтара раза. То бок дзве нашы сукенкі каштуюць як тры іспанскія.
Дарэчы, слоган “Ювіты” – “Мы не ідзем за модай, мы яе ствараем!” Пакуль незразумела, якая з дзвюх фірм у гэтым выпадку стварыла моду, а якая за ёй пайшла. Супрацоўніцы “Ювіты” кажуць, што такога раней не было:
“Вы ведаеце, не можа быць аднолькавых мадэлей! І чаму вы лічыце, што мы скапіравалі іх мадэль, а не яны нашу? ― абурылася супрацоўніца гродзенскай фірмы Таццяна. ― Не ведаю, не ведаю, упершыню з такім сутыкаюся. У нас свая вытворчасць, свой рынак, дзяўчаты самі распрацоўваюць мадэлі”.
Еўрарадыё: У вас на сайце напісана, што “ваша якасць праверана гандлёвымі маркамі MEXX, PROMISS, AUST, МISS ETAM, VOGELE, MAKRO…” – гэта еўрапейскія маркі…
Таццяна: “Так, таму што мы шыем на гэтыя фірмы. Пад іх замову мы часам шыем”.
Еўрарадыё: Але ў такіх выпадках этыкетка стаіць на вопратцы не ваша, а іх?
Таццяна: “Так, зразумела. Гэта натуральна! Калі мы робім для гандлёвага дома, напрыклад, MEXX, то будзе стаяць фірмачка MEXX”.
Мы звязаліся з распрацоўшчыцай мадэляў Інай Юрасавай. Але яна таксама не праясніла гэтай сітуацыі.
Іна: “Ну нічога сабе. Так, мы распрацоўваем самастойныя мадэлі, і часам для нас робіць галандскі мадэльер-мастак, і ён таксама нам стварае, прыязджае да нас. Калі мы робім нейкай фірме – то на вопратцы і стаіць іх назва, не наша. Нічога не магу вам пракаментаваць...”
“Ювіта” абяцала разгледзець сітуацыю з аднолькавымі сукенкамі і паведаміць нам.