Беларусы пабудуюць у Польшчы стадыёны для Еўра-2012
З наступнага тыдня беларусы, украінцы і расіяне могуць свабодна працаваць у Польшчы без неабходнага дазвола.
Пра гэта ўчора заявіла міністр працы і сацыяльнай палітыкі Ганна Калята. На сёння такая магчымасць для беларусаў існуе толькі ў сельскай гаспадарцы.
Цяпер яна пашырыцца і на іншыя галіны. Такое рашэнне, па словах міністра, прымаецца ў сувязі з просьбамі працадаўцаў, асабліва ў галіне будаўніцтва, напярэдадні чэмпіяната Еўропы па футболе, які мае адбыцца ў 2012 годзе адначасова ў Польшчы і Украіне.
Для рэалізацыі ўсіх планаў у Польшчы бракуе працоўных рук. Толькі ў сферы будаўніцтва дарог не хапае 350 тысяч чалавек.
gazeta.pl