Беларусы паказалі на выставе ў ААЭ супрацьдронавую “глушылку”
Новую супрацьдронавую вінтоўку паказалі беларускія канструктары на выставе IDEX 2018 у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Зброя прызначаная для “глушэння” або поўнага разладжання мініяцюрных разведвальных беспілотнікаў, а таксама рознага кшталту камерцыйных мульцікоптэраў.
Вінтоўка, прадстаўленая беларускім канструктарскім бюро “Радар”, здольная “глушыць” сігналы спадарожнікавых навігацыяў GPS, ГЛОНАСС, Galileo і BeiDou. Апроч таго, прылада можа ставіць перашкоды на частотах 2,4 — 2,485 і 5,76 — 5,88 гігагерца. Зброя можа падаўляць спадарожнікавую навігацыю на дальнасці да 5 км, а кіруючыя сігналы дронаў — да 2 км.
Прыстасаванне назвалі “Навальніца-Р”. Яно выкананае на базе страйкбольнай пнеўматычнай вінтоўкі Cyma CM.011, піша Onliner.by