Беларусы прынялі ўдзел у парадзе на Дзень Еўропы (фота)

З нагоды Дня Еўропы ва ўсіх сталіцах Еўрасаюза ладзяцца святочныя шэсці. 11 траўня парад Шумана прайшоў па цэнтральных вуліцах Варшавы.



У парадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краінаў са сваімі нацыянальнымі сцягамі. Беларусы прыйшлі на парад пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Беларускіх сцягоў на шэсці было хіба што найбольш з усіх.



Перад гэтым з заклікам узяць з сабой на парад  нацыянальныя сцягі выступіла “Беларуская Нацыянальная Памяць”. "Беларусь — еўрапейская краіна! Выйдзем на Парад з нашымі сцягамі! Гуртуемся вакол бел-чырвона-белага штандара, які вярнуўся з Чэмпіянату свету па хакею ў Стакгольме!" — гаварылася  ў звароце арганізацыі.


Парад Шумана праводзіцца штогод з 1993 года. Назву ён атрымаў у гонар ідэолага стварэння Еўрапейскага Саюза — былога міністра замежных справаў Францыі Рабера Шумана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі