Беларусы сталі меней атрымліваць грашовых пераводаў з-за мяжы
Беларусы сталі істотна меней атрымліваць грашовых пераводаў з-за мяжы. Паводле звестак Нацбанка, у трэцім квартале гэтага года праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў паступіла амаль 82,6 мільёна долараў. У другім квартале сёлета было 101,2 мільёна, у першым — 94,3 мільёна долараў.
Сярэдняя сума пераводу з-за мяжы — 302,51 долара.
Пры гэтым беларусы сталі болей адпраўляць грошай за мяжу. Калі ў другім квартале агульная сума пераводаў складала 40,4 мільёна долараў, то ў трэцім — 45,4 мільёна. Як удакладняе TUT.by, у статыстыцы ўлічваюцца пераводы праз сістэмы Western Union, Юністрым, Залатая карона, Contact, BLIZKO, Лідар, Money Gram, Калібры, Faster, Anelik (дамова скасаваная ад 06.07.2017 года), InterExpress (дамова скасаваная ад 01.07.2017 года).
Большасць працоўных мігрантаў з Беларусі ў той жа Расіі дасылае грошы сваім родным на легальных падставах.