Беларусы ў Балтыйскім моры выратавалі польскіх яхтсменаў

Курсанты клуба "Дарога да мора" дапамаглі польскім яхтсменам / фота клуба
Курсанты клуба "Дарога да мора" дапамаглі польскім яхтсменам / фота клуба

У Балтыйскім моры недалёка ад Гданьска беларускія курсанты школы "Дарога да мора" дапамаглі выратаваць польскіх яхтсменаў, піша mostmedia.io.

Здарэнне адбылося напрыканцы чэрвеня. У беларусаў праходзіла трэніроўка ў адкрытым моры. У нейкі момант курсанты ўбачылі ў моры людзей, якія перакуліліся і прасілі  дапамогі.

Пазней выявілася, што палякі ўзялі прагулачны катамаран і, не разлічыўшы ўласныя навыкі, вырашылі выйсці з затокі ў моры. Першая ж хваля перакуліла іх катамаран.

"Нашы хлопцы ўбачылі гэта і паплылі аказваць першую дапамогу пацярпелым. Пасля адбуксіравалі іх лодку. Боцман у бухце быў вельмі здзіўлены і падзякаваў. Для нашых курсантаў гэта была сур'ёзная марская практыка, і яны ўбачылі, якая сітуацыя можа быць у адкрытым моры", — кажа кіраўнік клуба Цімафей.

Курсанты беларускага клуба ўпершыню сутыкнуліся з такой сітуацыяй на Балтыцы. Раней падобны выпадак з беларусамі адбыўся на Мінскім моры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі