Беларусы ў Варшаве пратэставалі супраць вылучэння Беларусі грошай ад МВФ

Беларусы ў Варшаве пратэставалі супраць вылучэння Беларусі грошай ад МВФ

Беларуская дыяспара ў Польшчы зладзіла ля амбасады ЗША ў Варшаве перфоманс супраць вылучэння Беларусі грошай ад МВФ. Актывісты намалявалі лічбы — 1000000000 — на мяхах з паветрам, і праткнулі гэтыя мяхі. Маўляў, беларусы не будуць дыхаць паветрам, якое дасць краіне Міжнародны валютны фонд, таму што ўсе гэтыя сродкі будуць размеркаваныя на працяг ціску на грамадзянскую супольнасць.

Міжнародны валютны фонд размяркоўвае паміж краінамі рэсурс у 650 млрд долараў, каб садзейнічаць аднаўленню эканомік пасля пандэміі. Гэта найбуйнейшая эмісія ў гісторыі МВФ. 

Беларуская дыяспара і апазіцыйныя палітыкі настойваюць на тым, каб транш для Беларусі быў замарожаны да таго моманту, пакуль у нашай краіне не адбудуцца перамены. У гэтым яны заручыліся падтрымкай палітыкаў па ўсім свеце, у тым ліку — сенатараў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі