Беларусы ўшанавалі памяць ахвяр збітага малазійскага “Боінга” (фота)
У пятніцу грамадскія актывісты зладзілі супольныя малітвы за бязвінна загінулых людзей ля Чырвонага касцёла і консульства Нідэрландаў.
Удзельнікі малітвы прынеслі да консульства Нідэрландаў (вулица Усходняя, 33) кветкі, бел-чырвона-белыя стужкі і запалілі знічы.
Нагадаем, у чацвер ракетаю, выпушчанаю з украінскай тэрыторыі, якая цяпер знаходзіцца пад кантролем сепаратыстаў, быў збіты грамадзянскі борт “Боінг-777”, што кіраваўся з Нідэрландаў у Малайзію. Усе 298 пасажыраў, большасць якіх складаюць грамадзяне Нідэрландаў, загінулі. Палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Украіны заявіла, што ракета была выпушчана сепаратыстамі з узбраення, перададзенага ім Расіяй. Выведка ЗША абвясціла папярэднія вынікі свайго расследвання, якія пацвярджаюць заявы ўкраінскага боку.
Расія ў сваю чаргу ўскладае адказнасць за трагедыю на ўкраінскіх вайскоўцаў.