Беларусы выйгралі "Кубак Малдаўскай федэрацыі футболу"
На міжнародным турніры "Кубак Малдаўскай федэрацыі футболу" сярод юнакоў 1993 года нараджэння (U-17) пераможцу вызначыў першы матч трэцяга тура спаборніцтваў. Як інфармуе "Прессбол", беларуская зборная абыграла зборную Азербайджана — 2:0 і незалежна ад выніку сустрэчы Малдова—Румынія стала недасягальнай для камандаў-саперніц.