Беларусы за паўгода прадалі валюты больш, чым купілі
Беларусы за паўгода (у студзені-чэрвені 2018 года) прадалі валюты больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка. За згаданы перыяд насельніцтва нашай краіны прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 4 млрд 472 млн долараў ЗША, а купіла на $3 млрд 675 млн. Такім чынам чысты продаж замежнай валюты склаў амаль 800 мільёнаў долараў.
Як інфармавала Еўрарадыё, у студзені-траўні беларусы таксама прадалі валюты больш, чым купілі. Чысты яе продаж складаў 658 млн долараў.
Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі за шэсць месяцаў 2018-га прадалі замежнай валюты на 9,662 млрд долараў у эквіваленце, а купілі 10 млрд 141 млн долараў.