Беларусы здаюць валютныя заначкі
За жнівень фізічныя асобы ў Беларусі прадалі валюты на 54,5 мільёна долараў больш, чым купілі. Пра гэта сведчыць статыстыка, прыведзеная Нацбанкам.
Фізасобы купілі наяўную і безнаяўную замежную валюту ў жніўні на 868,5 мільёна долараў, а прадалі — 923 мільёны долараў.
Агулам за студзень-жнівень 2022 года фізічныя асобы прадалі замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) на 498,1 мільёна долараў больш, чым купілі.
Насельніцтва выступае пераважна прадаўцом валюты, прадпрыемствы — пакупніком.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.