“Белінвестбанк” прададуць буйному банку з Еўропы

“Белінвестбанк” прададуць буйному банку з Еўрасаюза, заявіў сёння кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч. Паводле яго слоў, гэта будзе банк з вялікімі магчымасцямі, які ўваходзіць у першую дваццатку найбуйнейшых банкаў у свеце, паведамляе БелаПАН.  Таксама галава Нацбанка паведаміў, што Беларусь вядзе перамовы наконт магчымасці прыходу на беларускі рынак кітайскіх банкаў, аднак яны пакуль не гатовыя працаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі