"Белнафтахім" не збіраецца падымаць кошты на бензін бліжэйшым часам

"Белнафтахім" не збіраецца падымаць кошты на бензін бліжэйшым часам

Падымаць кошты на бензін бліжэйшым часам няма неабходнасці. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Віталь Паўлаў.

Ён нагадаў, што цяпер кошт бензіну ў Беларусі не прывязаны да курсу долара. "У мінулым годзе было прынята рашэнне аб прывязцы маркернага віду паліва, бензіну АІ-92, да долара ЗША — на той момант гэта было актуальна. Прааналізаваўшы сітуацыю зараз, мы бачым, што гэтая прывязка да долара была актуальная пры кошце барэля нафты мінімум 80 долараў. Цяпер гэтае пытанне сыходзіць у бок, і мы лічым, што кошт нафтапрадуктаў цяпер у прынцыпе аптымальны", — перадае БЕЛТА словы Паўлава.

“Белнафтахім”: Для Беларусі падзення цэнаў на нафту як такога няма

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі