Белнафтахім: Рост коштаў на бензін быў законна ўзгоднены (інфаграфіка)

Рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва з 13 студзеня часткова праіндэксаваныя ў сувязі з ростам курсу долара да беларускага рубля. Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Віталь Паўлаў, паведамляе БЕЛТА.

Ён адзначыў, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы перапрацоўваюць толькі расійскую нафтавую сыравіну. Яна набываецца за валюту выключна па перадаплаце і па кошце, вызначаным паводле спецыяльнай формулы. Па словах Паўлава, пры увядзенні Расіяй з 1 студзеня 2015 года падатковага манеўру кошт расійскай нафты для Беларусі вырас.

Нагадаем, што 19 снежня Саўмін сваёй пастановай №1207 забараніў павышаць кошты. У тым ліку гэтае абмежаванне закранала і "Белнафтахім". Павышаць кошты канцэрн мог толькі паводле спецыяльнага дазволу ўрада.

Паўлаў патлумачыў: "Рашэнне аб змене з 13 студзеня гэтага года коштаў на аўтамабільнае паліва прайшло адпаведную працэдуру ўзгаднення".

Чаму мараторый Саўміна на кошты не кранае чыгунку, ЖКГ ды Белнафтахім

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі