Белстат: У кастрычніку рэальны заробак знізіўся ў параўнанні з вераснем

Белстат апублікаваў звесткі пра сярэднямесячны заробак у Беларусі за кастрычнік 2014 года.

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у студзені-кастрычніку 2014-га склаў 6 млн 9,3 тыс.рублёў. У тым ліку ў кастрычніку Белстат налічыў заробак у 6 млн 377,9 тыс.рублёў. У параўнанні з вераснем 2014-га заробак павяліычўся на 0,7%, або на 42,6 тыс.рублёў.

А вось рэальны заробак у кастрычніку ў параўнанні з сёлетнім вераснем зменшыўся на 0,5%. Праўда, рэальны заробак у студзені-кастрычніку 2014-га ў параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2013-га павялічыўся на 0,5%.

У сёлетнім кастрычніку, паводле звестак Белстата, у прамысловасці сярэдні заробак склаў каля 6,9 млн руб., у будаўніцтве — 8,5 млн руб., на транспарце і сувязі — 7,1 млн руб., у сельскай і лясной гаспадарцы — 4,7 млн руб., у адукацыі — 4,4 млн руб., у тым ліку настаўнікаў — 5,3 млн руб., прафесарска-выкладчыцкага складу — 7,2 млн руб.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі