Белстат: У лістападзе інфляцыя ў Беларусі склала 0,6%
У лістападзе 2018-га інфляцыя ў Беларусі склала 0,6%, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. З пачатку года гэтая лічба складае 4,8%.
Харчовыя тавары за месяц падаражэлі на 1,2% (з пачатку года — на 4,5%, а летам яны таннелі), нехарчовыя тавары за месяц падаражэлі на 0,02% (з пачатку года — на 3,9%).
Урад спадзяецца, што па выніках бягучага года інфляцыя складзе не больш за 6%. У 2019 годзе яна чакаецца на ўзроўні не больш за 5%, у канцы лістапада заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр.