"Беркут" збіў двух будаўнікоў і прымусіў бегчы голымі на Еўрамайдан (відэа)
Пра інцыдэнт з недатычнымі да масавых сутыкненняў людзьмі паведаміў украінскі 5-ы канал.
Байцы падраздзялення "Беркут" злавілі двух хлопцаў на вуліцы Грушэўскага, дзе 16 гадзін запар адбываюцца сутычкі міліцыі з дэманстрантамі.
Іх распранулі, білі, аблівалі вадой, а потым пусцілі голымі бегчы праз барыкады да Еўрамайдана, перадае Радыё "Свабода".
Збітымі "Беркутам" хлопцамі выявіліся будаўнікі з Кіраваграда, якія заставаліся начаваць на будоўлі. Туды ўварваўся "Беркут" і выцягнуў іх з будынку.