"Бі-2" у Лондане завяршаюць працу над новым альбомам

Гурт "Бі-2" завяршае працу над сваім новым альбомам. На гэтым тыдні ў Лондане зробяць майстарынг пласцінкі. Назва і іншыя дэталі пакуль не выдаюцца. Вядома толькі, што альбом з'явіцца на паліцах музычных крам у бліжэйшыя пару месяцаў, інфармуе @Music.
Тым часам "Бі-2" ужо знялі кліп на песню "Шар зямны", якая стала сінглам з новага альбома. Нагадаем, што апошнім на сёння альбомам "Бі-2" з'яўляецца дыск "Малако", выпушчаны ў 2006-м годзе.

Фота: bdva.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі