Білеты на БАТЭ-“Эвертан” пачнуць прадаваць 25 верасня

Білеты на матч Лігі Еўропы паміж БАТЭ і ліверпульскім “Эвертанам” пачнуць прадаваць 25 верасня адначасова ў касах мінскага стадыёна “Дынама” і гарадскога стадыёна ў Барысаве.
Касы адкрыюцца ў гэты дзень сінхронна — раніцай у 10.00. У адны рукі будуць прадавацца не больш за 4 білеты.

Кошт квіткоў — 10, 25 і 40 тысяч рублёў, адзначае афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Нагадаем, матч паміж БАТЭ і “Эвертанам” адбудзецца 1 кастрычніка ў Мінску. Пачатак — 20.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі