Біятланістка Ганна Сола заваявала "серабро" на Кубку свету ў Аўстрыі
Ганна Сола / biathlon.by
Беларуская біятланістка Ганна Сола выйграла "серабро" ў гонцы праследавання на трэцім этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя), паведамляе Беларуская федэрацыя біятлона ў сацсетках.
Сола стартавала першай з адрывам у 47 секунд, але на "стойцы" дапусціла 3 промахі. Беларуска саступіла пераможцы гонкі Марце Ройселан з Нарвегіі ўсяго 4 секунды.
Як паведамляла Еўрарадыё, мужчынская зборная Беларусі па біятлоне заняла 6-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.