Блогер са Светлагорска: Магчыма, супраць мяне рыхтуюць сур'ёзную справу

Як паведамляла Еўрарадыё, у адказ жонка чыноўніка абвінаваціла яго ў паклёпе ды абразе гонару і годнасці. Міліцыянты правялі выманне камп'ютара. Па выніках вывучэння тэхнікі і стане вядома, ці будуць распачынаць справу супраць блогера. З таго часу мінуў амаль месяц.



Еўрарадыё звязалася з Генадзем Жулегам ды даведалася, што ён атрымаў адказ на сваю скаргу ў абласную пракуратуру. У ёй паведамляецца, што міліцыя мела права забраць камп'ютар для правядзення праверкі, справа пакуль не заведзеная.



"Мне незразумела, што можна так доўга шукаць у кампе, калі я прызнаў факт здымкаў, выкладання ў сетку і нават паказаў месца на хардзе, дзе змешчаны ролік", — кажа светлагорскі блогер. Ён не выключае, што супраць яго рыхтуюць "сур'ёзную справу".

“Як патрапіў у душ дома мэра Светлагорска, не скажу з меркаванняў бяспекі”
 

Фота з архіва Генадзя Жулегі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі