БНК падтрымае кандыдатуру Севярынца на прэзідэнцкіх выбарах

БНК падтрымае кандыдатуру Севярынца на прэзідэнцкіх выбарах

У Варшаве прадстаўнікі Беларускага Нацыянальнага Кангрэса правялі прэс-канферэнцыю.

Перад журналістамі выступілі лідары БНК Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў, а таксама кіраўнік "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Саннікаў.

Выступоўцы запэўнілі: нягледзячы на тое, што раней яны вылучаліся кандыдатамі ў прэзідэнты паасобку, цяпер яны гатовыя аб'яднацца перад пагрозай інкарпарацыі Беларусі з боку Расіі. Яны ідуць на прэзідэнцкія выбары з мэсэджам захавання незалежнасці Беларусі і гатовыя вылучыць адзінага кандыдата. Такім кандыдатам ад іх стане Мікалай Статкевіч.

Палітыку праз яго непагашаную судзімасць могуць адмовіць у рэгістрацыі. У такім выпадку Нацыянальны кангрэс гатовы падтрымаць правацэнтрысцкую кааліцыю, калі ад яе будзе вылучаны Павел Севярынец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі