Больш за 1500 беларусаў праверылі, ці не трапілі яны ў "базу дармаедаў"
Больш за 1500 беларусаў праверылі, ці не трапілі яны ў "базу дармаедаў" (асобаў, не занятых у эканоміцы). Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Летась базу размясцілі на Адзіным партале электронных паслуг, у ёй — каля 500 тысяч чалавек.
Каб атрымаць доступ да базы, трэба ў службе "адно акно" атрымаць логін і пароль. У выпадку, калі высвятлялася, што нехта трапіў у яе памылкова, трэба звязвацца з камісіяй па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі. Відаць, такія звароты былі. Касцевіч распавяла, што ідзе праверка інфармацыі пра людзей, якія трапілі ў "базу дармаедаў". Некаторыя беларусы ў канцы мінулага года працаўладкаваліся.
"Ёсць і тыя, уключэнне якіх у базу было некарэктным, паколькі ідэальных інфармацыйных рэсурсаў пакуль няма, — цытуе словы міністра сайт minsknews.by. — Каардынуючыя садзейнічанне занятасці пастаянныя камісіі актыўна працуюць з насельніцтвам, пасля калядных святаў будуць новыя лічбы".