Больш за 2,4 тысячы фур стаіць на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам
Фуры замерлі ў чаканні / Еўрарадыё
На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам сабралася ў чэргах больш за 2440 фураў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Самыя вялікія чэргі ўтварыліся на беларуска-літоўскай мяжы. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць звыш 150 фур, "Катлоўка" — 320, "Каменны Лог" — звыш 230, "Беняконі" — 180, "Прывалка" — 290 фур.
На мяжы Беларусі з Латвіяй у пункце пропуску "Грыгораўшчына" стаіць больш за 80 грузавікоў, "Урбаны" — звыш 140.
У Польшчу з Беларусі чакаюць выезду больш за 600 фур — яны назапасіліся ў пунктах пропуску "Брузгі" і "Бераставіца". Яшчэ больш за 450 фур на беларуска-польскім кірунку стаіць у пункце "Казловічы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.