Больш за 30 спраў пачалі за "злачынствы супраць сілавікоў" у Віцебскай вобласці

Больш за 30 спраў пачалі за "злачынствы супраць сілавікоў" у Віцебскай вобласці

Пасля 9 жніўня ў Віцебскай вобласці пачалі 36 крымінальных спраў за злачынствы супраць супрацоўнікаў праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў, а таксама па фактах масавых беспарадкаў. Такую лічбу назваў пракурор вобласці Вадзім Сушчынскі, перадае БЕЛТА.

Тым часам жыхары вобласці падалі 45 заяў аб супрацьпраўных дзеяннях сілавікоў. Пра тое, ці пачалі хоць адну крымінальную справу па такіх заявах, пракурор не паведаміў.

Сушчынскі паведаміў, што з 9 жніўня ў вобласці складзена 1182 пратаколы паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), разгледжана 693 пратаколы. Большасці затрыманых прызначалі арышт і штраф. 

Таксама пракурор сказаў, што яго ведамства вынесла 531 афіцыйнае папярэджанне ўдзельнікам пратэставых акцый: іх выклікалі на гутарку і тлумачылі, што іх можа чакаць адміністрацыйная або крымінальная адказнасць.

Разам з тым за 9 месяцаў 2020 года колькасць злачынстваў, зафіксаваных у Віцебскай вобласці, на 4,8% меншая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па лініі крымінальнага вышуку злачынстваў стала менш на 10,8% — стала менш забойстваў, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў, рабаванняў, згвалтаванняў, крадзяжоў, злачынстваў, учыненых у нецвярозым стане і ў складзе груп. Па словах Сушчынскага, пакуль гэта найбольш спакойны год за апошнія 8-9 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі