БПЦ запрасіла ў Беларусь манахаў Кіева-Пячэрскай лаўры, калі іх выселяць
У Свята-Духавым саборы ў Мінску / Еўрарадыё, архіўнае фота
Беларуская Праваслаўная Царква прапанавала манахам Кіева-Пячэрскай лаўры пераехаць у Беларусь, калі іх выселяць з Лаўры. Адпаведны зварот Сінода з'явіўся на афіцыйным сайце БПЦ.
У дакуменце гаворыцца, што манахі з лаўры "могуць здабыць месца далейшага манаскага подзвігу ў манаскіх манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы".
Лаўра належыць Украінскай Праваслаўнай Царкве Маскоўскага патрыярхату. Увесну 2023 года ўкраінскія ўлады пачалі працэс высялення насельнікаў манастыра, бо тыя фактычна падтрымліваюць Расію ў яе вайне супраць Украіны.
Некалькі дзён таму беларускія ўлады запрасілі ў краіну заснавальніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына і байцоў яго кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.