Брамнік Аляксандр Гутар развітаўся з брэсцкім "Дынама"

Брамнік Аляксандр Гутар развітаўся з брэсцкім "Дынама"

Брамнік Аляксандр Гутар развітаўся з брэсцкім "Дынама", інфармуе прэс-служба клуба. Ён правёў у складзе "дынамаўцаў" два сезоны і летась стаў чэмпіёнам краіны. На рахунку Гутара 59 матчаў за брэсцкае "Дынама". Па выніках мінулага сезону быў прызнаны найлепшым брамнікам Беларусі.

Аляксандру Гутару 30 гадоў. Ён — брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі.

Днямі з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што Гутар падпіша кантракт з салігорскім "Шахцёрам". Нібыта, ён меў прапанову ад самарскага клуба "Крылы Саветаў" з больш выгаднымі фінансавымі ўмовамі, але вырашыў застацца на радзіме.

Раней брамнік выступаў за БАТЭ, мінскае “Дынама”. У замежжы ў яго не ўсё атрымалася так, як ён хацеў: толькі па 12 матчаў за “Арэнбург” і адэскі “Чарнаморац”. У Беларусь Аляксандр Гутар вярнуўся ў пачатку 2018-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі