Брастаўчанін пасварыўся з жонкай, выпіў і паехаў на МАЗе ў Мінск
Інспектары ДАІ затрымалі ў Мінску п'янага кіроўцу грузавіка, піша TUT.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікам мінскай ДАІ паведамілі, што па трасе М1 у бок сталіцы едзе МАЗ, віляючы з боку ў бок. Ім удалося спыніць грузавік на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і МКАД. Медагляд паказаў, што ў кіроўцы было 1,09 праміле алкаголю.
Мужчына патлумачыў інспектарам, што ён едзе з Брэста. Там ён пасварыўся з жонкай і выпіў, а пасля гэтага сеў за руль і паехаў у бок сталіцы. Прычым брастаўчанін па дарозе працягваў выпіваць.
На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол. Яго пазбавяць права кіравання на тры гады і прымусяць заплаціць вялікі штраф.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.