Брэсцкае "Дынама" абыграла "Нёман" і стала лідарам чэмпіянату
2 красавіка стартаваў 3-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Брэсцкае "Дынама" абыграла ў гасцях гродзенскі "Нёман" (1:0), набрала 7 ачкоў і стала лідарам чэмпіянату. Адзіны гол на 79-й хвіліне забіў 18-гадовы Аляксандр Шасцюк. У аснову дынамаўцаў нападаючы трапіў толькі сёлета.
Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю.
Расклад тура / @bvliga
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.