Брэсцкая міліцыя шукае злодзея, які абкрадае дзіцячыя садкі (фота)
Невядомы мужчына трапіў на камеры назірання.
Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, зламыснік учыняе крадзяжы ў навучальных установах Маскоўскага раёну Брэста. У будынкі ён трапляе "шляхам свабоднага доступу".
Праваахоўнікі просяць усіх, каму што-небудзь вядома пра гэтага мужчыну, звязацца з упраўленнем унутраных справаў па тэлефонах: (8 0162) 47-93-79, (8 029) 874-77-45, 729-17-64 або 102.