Брэсцкая пенсіянерка памылкова пералічыла 200 тысяч рублёў у пазабюджэтны фонд выбараў

Брэсцкая пенсіянерка памылкова пералічыла 200 тысяч рублёў у пазабюджэтны фонд выбараў

У пазабюджэтны фонд прэзідэнцкіх выбараў пералічана 200 тысяч рублёў. Пра гэта распавяла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 17 верасня на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.

Па словах Ярмошынай, якія перадае БелаПАН, звычайна людзі не гатовыя ахвяраваць грошы на арганізацыю выбарчага працэсу. "Але кожны раз знаходзіцца хтосьці з патрыятычна настроеных пенсіянераў, хто грошы ў гэты фонд ўсё ж такі пералічвае", — паведаміла яна. Напрыклад, сёлета брэсцкая пенсіянерка пералічыла 200 тысяч рублёў. Высветлілася, што жанчына памылілася: яна думала, што гэтыя грошы пойдуць на выбарчую кампанію Аляксандра Лукашэнкі.

"Бабулі ўжо пад 90 гадоў. Мы патэлефанавалі спецыяльна яе сыну, каб, можа быць, вярнуць грошы нейкім чынам. Сын адказаў: "Ай, у бабулі такія льготы, шмат даплат, яна сказала — "хай будуць", — распавяла кіраўніца ЦВК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі