Брэсцкі краязнаўчы музей аб’явіў конкурс сэлфі

Брэсцкі краязнаўчы музей аб’явіў конкурс сэлфі

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей аб’явіў конкурс на лепшае сэлфі. Такім чынам тут вырашылі прыцягнуць турыстаў у сезон адпачынкаў, паведамляе тэлеканал АНТ.

Сэлфі можна зрабіць у любым з сямі філіялаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея на фоне твораў мастацтва. Адаслаць яго на электронную скрыню музея і размясціць у сацыяльных сетках.

Загадчыца музея Жанна Абламская кажа, што гэта можа быць якое заўгодна фота сябе, галоўнае каб арыгінальнае. Вітаецца фота ў якім-небудзь незвычайным строі. Фантазія павінна працаваць, таму што гэта ўсё ж такі лета, адпачынак і ўражанні, кажа Абламская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі