Брэсцкія апазіцыянеры атрымалі адказ ад уладаў на рэзалюцыю мітынгу
Брэсцкія апазіцыянеры атрымалі адказы з Канцылярыі Нацыянальнага сходу і гарвыканкама на рэзалюцыю, прынятую падчас мітынгу ў Дзень абароны правоў чалавека.
Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Ўладзімір Вялічкін, адно з асноўных патрабаванняў рэзалюцыі – навесці парадак у жылкамунгасе. На гэта ў гарвыканкаме адказалі стандартна.
Уладзімір Вялічкін: “Паслугі жылкамунгасу ў Брэсце ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь падаюцца ў поўным аб’ёме”, – але ж гэта нахабная хлусня! Самі жыхары ўкручваюць лямпачкі, самі мыюць сходы”.
Другое патрабаванне было дазволіць масавыя мерапрыемствы грамадзянаў не толькі на стадыёне “Лакаматыў”, але і ў чатырох іншых месцах. Аднак гэта рабіць улады адмовіліся.