Брэсцкія і мінскія футбольныя фанаты сёння апрануцца ў чорнае
23 жніўня ў Брэсце пройдзе матч 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе паміж мясцовым "Дынама" і іх аднаклубнікамі з Мінску (пачатак у 19.30). Адметным ён будзе тым, што фанаты абедзвюх каманд апрануцца ў чорныя майкі. Такім чынам футбольныя заўзятары ўшануюць памяць фаната брэсцкага "Дынама" Івана Коваля, які загінуў на мінулым тыдні ў аўтакатастрофе.