Брэсцкую актывістку Алену Гнаук адпусцілі з міліцыі

Брэсцкую актывістку Алену Гнаук адпусцілі з міліцыі

У Брэсце з міліцыі адпусцілі 64-гадовую актывістку Алену Гнаук. Пра гэта жанчына сама напісала ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

19 жніўня яе выклікалі ў РАУС, дзе і затрымалі. Ноч жанчына правяла ў міліцыі. 

Праваабаронцы ўдакладняюць, што справу Гнаук накіравалі на дапрацоўку.

Сёлета ў траўні яе асудзілі па "карагоднай справе" на два гады "хатняй хіміі". Два тыдні таму на брастаўчанку пачалі яшчэ адну крымінальную справу — яе вінавацяць у "абразе прэзідэнта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі