Міхалок і Brutto 29 лістапада выступяць на "Мінск-Арэне"

Першае выступленне ў Беларусі гурта Brutto будзе 29 лістапада перад пачаткам хакейнага матча чэмпіянату КХЛ паміж мінскім "Дынама" і заграбскім "Медвешчаком" на "Мінск-Арэне". Новы праект Сяргея Міхалка стане галоўным элементам перадматчавага шоў.

Як інфармуе прэс-служба хакейнага клуба, выступ Brutto пачнецца ў 16.20 і працягнецца 20 хвілін. Прагучаць песні "Underdog", "Гири" і "Гарэза".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі