Брытанцы хочуць у ЕС, а Кітай ніколі не разбагацее. Іх норавы

Брытанцы незадаволеныя эканомікай і хочуць у ЕС, а палітыка Сі тармозіць развіццё Кітая / Еўрарадыё
Брытанцы незадаволеныя эканомікай і хочуць у ЕС, а палітыка Сі тармозіць развіццё Кітая / Еўрарадыё

Вялікія даўгі, няма свабоды для бізнесу, праблемы ў будаўніцтве і татальны кантроль дзяржавы. Не, гэта апісанне не беларускай, а адной з самых вялікіх эканомік свету. Праз гэта могуць пацярпець многія краіны. А ў Іране зноў узмацняюць кантроль за жанчынамі, якія не хочуць выконваць закон аб хіджабе.

Еўрарадыё працягвае трымаць вас у курсе сусветных навін.

 

Brexit быў памылкай?

57% брытанцаў заявілі, што рашэнне пакінуць Еўрапейскі саюз у 2016 годзе было няправільным. 55% прагаласавалі б за тое, каб застацца ў ЕС.

Эканамічныя выгады ад выхаду з ЕС людзі ацэньваюць як недастатковыя. Напрыклад, у адрозненне ад іншых краін з развітой эканомікай, інвестыцыі ў бізнес у Вялікабрытаніі практычна не растуць з сярэдзіны 2016 года. Пры гэтым эканамісты, якія падтрымліваюць Brexit, мяркуюць, што раней грошы проста прыцягваліся вельмі хутка, і гэта вяло да спаду.

 

Кітай ніколі не разбагацее?

Британцы хотят в ЕС, а Китай никогда не разбогатеет. Их нравы
Рабочы падмятае вуліцу ў цэнтральным дзелавым раёне ў Пекіне / Reuters

Кітай уступае ў эру павольнага эканамічнага росту, піша Reuters. Старшы навуковы супрацоўнік Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва Дэсманд Лахман чакае, што рост кітайскай эканомікі замарудзіцца да 3%. І гэта "будзе адчувацца як эканамічны спад". Пры гэтым беспрацоўе сярод моладзі перавысіць 20%.

Британцы хотят в ЕС, а Китай никогда не разбогатеет. Их нравы
Кіты, якія выкінуліся на бераг / British Divers Marine Life Rescue

55 кітоў загінула, апынуўшыся на мелі ў Шатландыі. Паводле марскіх ратавальнікаў, гэта найбуйнейшы выпадак масавага выкіду кітоў на бераг у Вялікабрытаніі з 2011 года.

Да моманту, калі ратавальнікі прыбылі на пляж, каб аказаць першую дапамогу выжылым кітам, большасць з іх была ўжо мёртвая. З 55 кітоў выжыў толькі адзін.

Каб выратаваць жыццё кіта пасля таго, як ён сеў на мель, могуць спатрэбіцца неймаверныя намаганні. Паводле слоў марскіх біёлагаў, трапляючы на мель, кіты могуць паступова раздушыць сябе або парушыць кровазварот, вылучаючы таксіны, якія атручваюць жывёліну.

Хутчэй за ўсё, усе яны былі членамі адной сям'і, якая падарожнічала разам на працягу дзесяцігоддзяў,заключае генеральны дырэктар новазеландскай дабрачыннай арганізацыі Project Jonah Дарэн Гровер.


Іран зноў цісне на жанчын

Британцы хотят в ЕС, а Китай никогда не разбогатеет. Их нравы
Іранскія паліцэйскія патрулююць вуліцы / Wana via Reuters

Іран узмацняе кантроль над жанчынамі, якія парушаюць строгі дрэс-код. Згодна з законам аб нашэнні хіджаб, жанчыны павінны пакрываць валасы і насіць доўгую свабодную вопратку, якая хавае формы іх целаў.

Паліцыя нораваў Ірана знікла з вуліц у канцы мінулага года, калі ўлады спрабавалі здушыць антыўрадавыя пратэсты і супакоіць людзей. Цяпер патрулі вяртаюцца.

Пратэсты пачаліся летась у верасні пасля таго, як 22-гадовая Махса Аміні памерла ў зняволенні. Паліцыя нораваў абвінаваціла яе ў парушэнні дрэс-кода і арыштавала на вуліцы Тэгерана.

Прадстаўнік іранскай паліцыі, генерал Саід Мантазер аль-Махдзі, заявіў, што патрулі "пашыраць грамадскую бяспеку і ўмацуюць падмурак сям'і". Парушальнікам пагражае адказнасць, адзначыў сілавік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі