Брытанскі прынц атрымаў імя Луі Артур Чарльз

Брытанскі прынц атрымаў імя Луі Артур Чарльз

Брытанскі прынц атрымаў імя Луі Артур Чарльз. Сын герцага і герцагіні Кембрыджскіх (прынца Уільяма і Кейт Мідлтан) нарадзіўся 23 красавіка. У той жа дзень бацькі разам з нованароджаным пазіравалі перад фотакамерамі. Праз чатыры дні было абмешчана імя хлопчыка, інфармуе “Бі-Бі-Сі”. Прынц стаў пятым у чарзе на брытанскі трон пасля свайго дзядулі прынца Чарльза, бацькі прынца Уільяма, старэйшых брата і сястры — прынца Джорджа (яго поўнае імя — Джордж Аляксандр Луі) і прынцэсы Шарлоты.

Цікава, што букмекерскія канторы на працягу цяжарнасці маці Луі Артура Чарльза прымалі стаўкі на імёны. Сярод мужчынскіх лідыравалі Альфрэд і Альберт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі