Брытанскі ўрад апублікаваў законапраект пра "брэкзіт"
Урад Брытаніі абнародаваў законапраект, які запускае працэс выхаду краіны з Еўрасаюза, паведамляе Бі-Бі-Сі. Гэты законапраект дае прэм'ер-міністру Тэрэзе Мэй паўнамоцтвы па ўвядзенні ў дзеянне артыкула 50 Лісабонскай дамовы, якая рэгулюе працэс выхаду краін з ЕС.
Дарэчы, у дакуменце ўсяго 137 словаў.
Цяпер законапраект павінен быць ухвалены брытанскім парламентам. Дэбаты па ім пачнуцца ўжо на наступным тыдні. Чакаецца, што дэпутаты ўнясуць дапаўненні і папраўкі.
Лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбіна катэгарычна заклікаў чальцоў сваёй фракцыі ў парламенце падтрымаць законапраект і не блакаваць яго.
Тэрэза Мэй публічна абяцала пачаць працэдуру выхаду з ЕС да канца сакавіка.
Урад быў вымушаны распрацаваць законапраект пасля рашэння Вярхоўнага суда, што пачаць працэдуру выхаду з ЕС нельга без ухвалення парламента.