Будаўнікі ў Мінску павалілі помнік Леніна (фота)
Гэта адбылося ў вайсковым гарадку Уручча.
Пры будаўніцтве дарогі ў вайсковым гарадку Уручча на ўсходзе Мінска знеслі помнік Леніна. Як паведамляе тэлеканал "Белсат", будаўнікі знеслі помнік, хаця ён зусім не перашкаджаў будаваць новую дарогу.
Па словах будаўнікоў, праз нейкі час рэшткі помніка адвязуць на захаванне ў 120-ю дывізію, якая знаходзіцца ў вайсковым гарадку Уручча. Але калі гэта будуць рабіць, невядома.