Будуць будавацца новыя ўмацаваныя раёны "па перыметры нашай мяжы" — Лукашэнка

Аляксандру Лукашэнку паказалі, дзе мяжа з Украінай

Аляксандру Лукашэнку паказалі, дзе мяжа з Украінай / president.gov.by

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з "варыянтам інжынернага абсталявання вузла супраціву Кобрынскага ўмацаванага раёна і яго магчымасцямі". Падобных умацаваных раёнаў "па перыметры нашай мяжы" будзе некалькі і іх задача — прыкрыццё найбольш важных у аператыўна-тактычных адносінах раёнаў.

"Гэта толькі адзін пункт, а ў нас іх будзе нямала, — казаў Лукашэнка. — І мы ў мірны час, як сёння, адпрацуем усе мерапрыемствы, каб загадзя ў выпадку атрымання сігналу аб тым, што суседзі нашы дрэнна сябе паводзяць, зоймем гэтыя пазіцыі. Яны павінны быць як мінімум цяжкапраходнымі для праціўніка. Загадзя будзем рыхтавацца да абароны сваёй Радзімы на напрамках верагодных нападаў на нашу дзяржаву. Такіх вось цэнтраў (не такіх, як тут, а больш маштабных) будзе некалькі па перыметры нашай мяжы".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, усё стваралася "з улікам баявых дзеянняў ва Украіне" (напрыклад, стрымлівання расіянамі ўкраінскага контрнаступу летам-восенню 2023-га) і "інструктараў ПВК "Вагнер". Некалькі месяцаў беларускія вайскоўцы трэніраваліся з вагнераўцамі і ўжо Лукашэнка заяўляе: "Вопыт сучаснай вайны цалкам намі засвоены". Таксама ён анансаваў, што да сярэдзіны 2024 года "будзем мець у поўным аб'ёме ўсё, што нам неабходна: сувязь, разведка, беспілотнікі, ударныя беспілотнікі ў тым ліку".

Якраз для яго наладзілі выставу беспілотнікаў. А яшчэ Аляксандр Лукашэнка нарэшце пабываў у акопе. Глядзеў з яго ў бок Украіны.

Будуць будавацца новыя ўмацаваныя раёны "па перыметры нашай мяжы" — Лукашэнка
Будуць будавацца новыя ўмацаваныя раёны "па перыметры нашай мяжы" — Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка ў акопе / Кадр з відэа
Будуць будавацца новыя ўмацаваныя раёны "па перыметры нашай мяжы" — Лукашэнка
Будуць будавацца новыя ўмацаваныя раёны "па перыметры нашай мяжы" — Лукашэнка
Будуць будавацца новыя ўмацаваныя раёны "па перыметры нашай мяжы" — Лукашэнка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі