Будынак гарадской міліцыі ў Адэсе заблакаваны

Яны заблакавалі кантэйнерамі для смецця і каменнымі кветкавымі клумбамі праезную частку і тратуар на квартале ад Буніна да Жукоўскага. Свае дзеянні прысутныя тлумачаць тым, што не хочуць, каб супрацоўнікі праваахоўных органаў адвезлі затрыманых у Прыморскі раённы суд, перадае УНІАН.



У пятніцу, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні паміж сепаратыснамі, узброенымі агнястрэльнай зброяй, і праўкраінскімі актывістамі. Загінулі некалькі актывістаў. Затым праўкраінскія актывісты прыйшлі на Кулікова поле, да лагера прарасійскі настроеных грамадзян і падпалілі намёты. У размешчаным на Куліковым полі Доме прафсаюзаў, у якім было шмат людзей, пачаўся пажар. Загінула 46 чалавек, сотні пацярпелі.



Служба бяспекі Украіны паведаміла, што беспарадкі ў Адэсе каардынаваліся з тэрыторыі Прыднястроўя дыверсійнымі групамі з Расіі. Паводле інфармацыі Адэскай абласной міліцыі, затрымана болей за 130 чалавек, якія ўдзельнічалі ў беспарадках, адкрыта 10 крымінальных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі